Tags: сталасць

07kiepka

(no subject)

*

Сталасць надыходзіць, калі заўважаеш, што ўсе навокал не толькі значна маладзейшыя за цябе, а яшчэ яны ўсе некуды спяшаюцца.
07kiepka

(no subject)

Сталасць і асцярожнасць

Чалавеку асцярожнаму лягчэй сталець. Ён не зробіць маланкавы жэст і не ўтворыць сам сабе вялікай шкоды. Асцярожны жыве абачліва, павольна і нават баязліва. Ён сам сябе ахоўвае і захоўвае. Каб спакойна сталець трэба жыць павольна. Шмат хто не хоча і не можа жыць павольна, бо паўсюль культывуецца смеласць і мужнасць, ахвярнасць і хуткасць, а лепш бы культываваласць разумнасць і ўстойлівасць, трываласць і дальнабачнасць.
07kiepka

(no subject)

Сталасць і ўчэпістасць

З надыходам сталасці ты губляеш учэпістасць. Больш спадзяешся на вагу і вопыт, меней верыш у спрыт і хуткасць. Таму ўсё часцей выслізваюць з пальцаў парцалянавыя кубачкі з раняшняй кавай і разбіваюцца аб кафляную падлогу на драбнюткія аскепкі.
07kiepka

(no subject)

Сталасць і рукі

Пачынаеш мыць рукі і нечакана для сябе адчуваеш, што замест пругкіх далоняў і моцных пальцаў у цябе шмат дробных костачак абцягнутых тонкай скурай. Твае рукі, як хто падмяніў. Яны сталі слабымі і крохкімі. Такімі парабіліся, што цяпер трэба абыходзіцца з імі асцярожна; бо няўдала націснеш і скалечышся, папераламаўшы сабе ўсе пальцы.