Category: литература

Category was added automatically. Read all entries about "литература".

07kiepka

(no subject)

*

Заваконны дождж,
цёплы гарохавы суп –
шчаслівы вечар...

*

Пасыпаўся дождж,
бліснула маланка, і
ў небе грымнула...

*

Белая квадра
над бэзавым воблакам
уздымаецца...
07kiepka

(no subject)

*

Котка бяжыць праз
чыста падмецены парк,
насустрач вясне...

*

Цёплае сонца,
трава прачнулася і
зазелянела...

*

Ранак... На траве
пабліскваюць расінкі
нябесным святлом...

*

Адна за адной
пупышкі лопаюцца
проста на вачах...