Category: армия

Category was added automatically. Read all entries about "армия".

07kiepka

(no subject)

*

Быццам бы жартам
біла мне ў грудзі нажом.
Крыві не было.
Сам не ведаю чаму,
крыві не было зусім...
07kiepka

(no subject)

*

Яна здымала
завушніцы і клала
ў чашачку свайго
станіка, акуратна.
Кожны раз – акуратна...
2007

танка

*

Спёка, задуха,
гарачыня страшная...
Ведай, што цябе
прычакае ў лядоўні
прахалодны мармелад.
2007

танка

*

Ляжым у ложку
сцішаныя пад коўдрай,
быццам нас няма...
Да вадаспаднай песні
гучнага будзільніка...
2007

танка

*

Прачынаюся,
каб спытаць у жанчыны:
“Ты любіш мяне?”
Кажа, што любіць моцна…
Варта ў гэта паверыць.
07kiepka

танка

*

У кастрычніцкі
светлы прахалодны дзень
раптам прыгадаў:
летнія шурпатасці
тваёй узнятай пяткі…
07kiepka

танка

*

Халодны ранак.
Бяру цябе за руку.
Мы ў ложку, ляжым
з заплюшчанымі вачы-
ма, на спінах і моўчкі…
07kiepka

танка

*

Вераснёвыя
халады надыходзяць,
на нос вылез прышч...
Нехта мяне пакахаў,
шкада, што гэта не ты…
07kiepka

танка

*

“Ты шчаслівы?” Маў-
чу. Не перапытваеш.
Я не адказаў…
Нашто? Ты ж ведаеш: шча-
слівы, такі як і ты...