Category: армия

Category was added automatically. Read all entries about "армия".

07kiepka

(no subject)

*

“Твой ручнік пахне
сабакам,” – ты сказала,
кінула ручнік
у карзіну для бруднай
бялізны і пайшла прэч.
07kiepka

(no subject)

*

Пачаў я кашляць…
Ты кажаш: “Хачу стаць смак-
тулькай ад кашлю,
каб ты мяне разсмактаў
цалкам і паправіўся…”
07kiepka

(no subject)

*

Прыклаў тваю да-
лонь да сваіх грудей, над
левай смочкаю,
што над сэрцам, – медаль
такі "За перамогу"…
07kiepka

(no subject)

*

Тваё цела ў сва-
іх руках уяўляю...
Зсумаваўся ўшчэнт.
А здавалася ж: кахан-
не прайшло, прамінула...
07kiepka

(no subject)

*

“Я такая ўзбу-
даражаная, я та-
кая пераўзбу-
джаная, такая ўзбу…” –
“Тады, ты будзеш зверху…”
07kiepka

(no subject)

*

“Як ты хочаш? Ну,
як ты хочаш? Скажы і
мы ўсё зробім так,
як ты захочаш. Кажы…” –
“ У ямінку на шчацэ…”
07kiepka

(no subject)

*

“Дзе цвітуць найпры-
гажэйшыя кветкі?” – пы-
таюся я. “У
раі!” – адказваеш ты.
“Не! На нашай прасціне…”