Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Летняя вада

Прыбег з халоднага парку. Шчокі гараць. У грудзёх марознае паветра стаіць. Самы час залезці пад сугрэўны душ. Вады гарачай няма. Адна прахалодная, мы такую ў сваім мястэчку называлі – летняя вада. Снежань, апошні дзень года, мароз, а я мыюся летняй вадою, не гарачай і ледзяной, як звычайна, а летняй. Мне робіцца добра, бо вада летняя, і такое адчуванне, нібыта ўсё кепскае, што надарылася ў гэтым цяжкім годзе ўжо далёка-далёка, а ў маім парку настала летета, і ў ім цяпло, і ў ім сонечна.
Tags: занатоўкі
Subscribe

  • (no subject)

    Хрушчы і Сталін З цікавасцю і захапленнем паглядзеў чорную камедыю з трупам “Смерць Сталіна”. Гумар і акторскае майстэрства ў ёй на самым…

  • (no subject)

    Манэ і веліч Куды не глянеш, паўсюль кажуць пра значнае і вялікае, пра патрэбнае і неабходнае, а я збольшага пішу пра звычайнае. Не стану адмаўляць,…

  • (no subject)

    Відзьяпаці і дасканаласць У кнізе Відзьяпаці “Выпрабаванні чалавека” можна знайсці і такі радок: “Бога не просіць ні пра што – вось дасканалы…

  • Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments