Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Летняя вада

Прыбег з халоднага парку. Шчокі гараць. У грудзёх марознае паветра стаіць. Самы час залезці пад сугрэўны душ. Вады гарачай няма. Адна прахалодная, мы такую ў сваім мястэчку называлі – летняя вада. Снежань, апошні дзень года, мароз, а я мыюся летняй вадою, не гарачай і ледзяной, як звычайна, а летняй. Мне робіцца добра, бо вада летняя, і такое адчуванне, нібыта ўсё кепскае, што надарылася ў гэтым цяжкім годзе ўжо далёка-далёка, а ў маім парку настала летета, і ў ім цяпло, і ў ім сонечна.
Tags: занатоўкі
Subscribe

  • (no subject)

    Адам Глобус "Аліна" 2018 год. Папера, акрыл 30х21 см.

  • (no subject)

    Адам Глобус "Мінскія сцены, якія перажылі вайну, або Каін і Авель" 2017 год. Палатно, тэмпера, акварэль, лак 50х50 см. Апошняя ў гэтым годзе…

  • (no subject)

    Адам Глобус "Жанчына з разнакаляровымі вачыма" 2017 год. Папера, акрыл 30х21 см.

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments