Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Жоўты чамадан і анёл

У аэрапорце, калі прылятаеш, пачынаеш мітусіцца. Хутчэй бы дамоў. Чужына абрыдла. Дарога надакучыла. Хапаеш з чорнай гумовай стужкі свой жоўты чамадан і бяжыш на таксоўку. Краем вока ты заўважыў, што чамадан пашарпалі. Ты нават пасылаеш праклён у бок аэрапортных грузчыкаў. Заходзіш дамоў. Адчыняеш чамадан і бачыш: ён – чужы. Больш за ўсё шкада падарункаў. Ты ж так доўга выбіраў бутэлечку дарагога віна. Дзесяць разоў схадзіў у сувенірную краму, пакуль не набыў анёла і званочак. Тут нейкія цукеркі з лікёрамі, нейкі каньяк у нязручнай брыдкай пузатай бутэльцы! Ты зачыняеш чужы, рыхтык твой, дарагі скураны чамадан. Выклікаеш таксоўку і едзеш у аэрапорт. Твой чамадан цябе дачакаўся. Падарункі на месцы. Бутэлька віна, шкляны званочак… Анёл? Анёла няма! Маленечкі, залатагаловы, драўляны анёл прапаў. Можна распачаць скандал, а можна… Ты едзеш дамоў, глядзіш праз вакно таксоўкі на зімовы горад і бачыш на заснежанай райскай яблыні свайго залатагаловага анёла.
Tags: казкі пра дарослых
Subscribe

  • (no subject)

    Адам Глобус "Блазн у месячным святле" 2017 год7 Палатно, акрыл 30х20 см.

  • (no subject)

    Адам Глобус "Бабы з каровай" 2016 год. Папера, акрыл 21х30 см.

  • (no subject)

    Адам Глобус "Праз могілкі…" 2016 год. Папера, акрыл 21х30 см.

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments