Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

z Норвід і “прыгажосць”

Характарыстыка “прыгожы” ў праўдзівым мастакоўскім асяродзі забароненая. Сказаць на чалавека, з’яву або рэч, што яна прыгожая, значыць занізіць яе і апошліць, далучыць да прымітыўных каштоўнасцяў. Таму мастакі і табуявалі слова “прыгожы”, дадаўшы яго да плоймы пошасных мацюкоў. Але мацюк таму і мацюк, што выразны і звяртае на сябе ўвагу. Бачу ў Цыпрыяна Норвіда: “Што ты ведаеш аб прыгажосці?/ Яна з’яўляецца формай любові…” Так. Сапраўды прыгажосць з’яўляецца і формай любові, і формай кахання. А яшчэ мы цудоўна ведаем, што любоў сляпая, і мы скажона бачым аб’екты свайго захаплення. Нават Норвід не рэабілітаваў характарыстыку “прыгожы”, але ён у сваім намаганні быў значна лепшы за шматлікіх астатніх.

P. S.

Каб я шанаваў трасянку, дык ганарыўся б сваім прыдуманым слоўцам "прыгажэсць". Але не люблю я трасянку і трясянковых паэтаў, як і тых не люблю, хто кажа "прыгожа".
Tags: невялікае пра вялікіх
Subscribe

  • (no subject)

    Вова Адамчык, які сядзіць на руках у таты Чэся, з далёкага 1959 віншуе вас з новым 2018 годам!

  • (no subject)

    Гульні са спакусаю ў келіху…

  • (no subject)

    Галя, Галіна Сямёнаўна, найвялікшы знаўца букіністычнай кнігі ў Мінску… Ганаруся сяброўствам з гэтым цудоўным спецыялістам.

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments