Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

z Папяроса з газеты і лісцяў алешыны

У дзяцінстве мне хацелася па-дросламу закурыць. Красці ў бацькі ці дзеда папяросу было няёмка. Падбіраць недапалак каля гастраному ці на тралейбусным прыпынку добра, калі ты ў горадзе. А калі ты ў маленечкай вёсцы? Першы раз пакурыць мне захацелася якраз у вёсцы. Мы з хлопцамі ляжалі вакол вогнішча, якое расклалі на беразе рэчкі Ятранкі. Ляжалі і разважалі пра задавальненні. Загаварылі і пра тытунь. Тады і захацелася па-сапраўднаму пакурыць. Замест тытуню на газету нацерусілася сухое альховае лісце. Газета скруцілася ў тоўстую папяросіну. Я пакурыў і накурыўся да пякучасці ў грудзях, напыхкаўся да дзяркатага кашлю, накаўтаўся дыму да слёз. Накурыўся я тым разам ажно да ўспамінаў праз сорак гадоў.
Tags: далікатэсы, занатоўкі
Subscribe

  • (no subject)

    * З носу на паркет ляціць кропля крыві – малюе сонца...

  • (no subject)

    * Начныя дажджы пазбівалі з каштанаў светлую квецень... * Вясновы вецер гуляе-весяліцца пад спадніцамі… У выданнях, дзе не знойдзецца…

  • (no subject)

    * Чорную птушку ў высокай траве хлопчык фатаграфуе...

  • Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments