Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

1999. Шупляцоў і крыветкі

Мы набралі піва і гарэлкі. Мы зварылі сабе цэлую місу крыветак. Ён – Сашка Шупляцоў – піў гарэлку з півам і закусваў цёплымі крыветкамі. Я піў толькі белую і еў ружовае мяса марскіх ракаў. Мы пілі, мы елі, і мы маўчалі. Мы шмат выпілі і шмат з’елі, але так і не загаварылі. Нам не было пра што гаварыць. Мы даўно выгаварыліся і выказаліся. Каб я навучыўся моўчкі піць, я дагэтуль піў бы гарэлку з Шупляцовым, але я не навучыўся піць моўчкі.
Tags: сУчаснікі
Subscribe

  • (no subject)

    1971. Гур’ян і эль У мяне мала даверу да кулінарных кніжак, а ўсё з-за рэцэпта вычытанага ў гістарычнай аповесці Вольгі Гур’ян “Сведкі”. Там…

  • (no subject)

    z Салодкі выгляд беларускіх каштанаў Яны – нашы родна-беларускія каштаны – такія смачныя на выгляд… А гэты блакітны блік на глянцавітай…

  • (no subject)

    z Яйцо па-касманаўтску Сярод дзяцей – маіх раўналеткаў – хадзіла паданне, што ўсе касманаўты і касманаўткі з’ядаюць яйцо разам са шкарлупінай.…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment