Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Радыё сёння…

Вакно маёй спачывальні выходзіць на вуліцу Чырвоную. З яго відаць і Дом радыё, што мае адрэсу Чырвоная-4. Людзей з радыйнага дому я ведаю процьму, вітаюся з імі, часцяком размаўляю пра якасць кавы і якасць цукерак у суседніх крамах, але выступаць на радыё хаджу не часта. Бо зазвычай радыйшчыкі не плоцяць выступоўцам, бо тэмы для размоў прапаноўваюцца пуставатыя, бо выступы на радыё сёння малаэфектыўныя, дый само радыё не мой фармат. Я ж мастак, а не музыка. Нават у літаратуры я малюю, а не спяваю. Але сягоння мяне запрасілі пагаварыць з Сяргеям Крыштаповічам пра геніяльнасць у мастацтве. Пайшоў, бо меў адну навіну... Выступаць па радыё без навіны нельга. Я ў гэтым перакананы. Навіна такая. У Маскве, у гатэлі "Метраполь" адчынілася фотавыстава і прайшла запланаваная прэзентацыя кнігі маёй геніяльнай (Можна ўспрымаць з гумарам, а можна і сур'ёзна!) жонкі. Яе фотавыставу адчыняў Зураб Цэрэтэлі. Вось такая навіна ў двух словах.

254.07 КБ
Tags: занатоўкі
Subscribe

  • (no subject)

    “Ластаўка” на 25 сакавіка У скверы, дзе я штодня прабягаю, кожную вясну стаіць вялікая лужына. Яе памер крыху большы за хакейную пляцоўку. Сёння –…

  • (no subject)

    Імперыялістычны смурод Галоўнымі ворагамі Беларусі заўжды былі і застаюцца імперыялісты. Мне без розніцы якая афарбоўка ў тых імперыялістаў, бо яны…

  • (no subject)

    Туман і вежа Вясновы туман. Ён такі шчыльны, што з маіх заваконных краявідаў прапала тэлевежа. Краявіды зрабіліся больш чалавечнымі і вытанчанымі.…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments