Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

z Звяругі

Ёсць важкі аргумент, які людзі гавораць у абарону смяротнага пакарання. Яны кажуць: каб тваё дзіця забілі, як бы ты сябе паводзіў ў падобных абставінах? Такім злыязыкім людзям варта сказануць: ды за такія словы я зараз выдзяру з горла твой паганы язык! Злыязыкія людзі будзяць асабіста ўва мне звяругу. Яны абуджаюць постлівую звяругу з недастраўленым харчам у вантробах і з цёмнай крывёю ў сэрцы. Я-звяруга вылазіць з чалавека з намерам бараніцца, помсціць і нішчыць усё варожае і падазронае навокал. Для я-звяругі няма нічога акром яе асабістай і яе блізкай крыві. Калі хто чэпіць яе кроў, я-звяруга паспрабуе парваць агрэсара на шкамуты. Часам, твой я-чалавек не можа стрымаць і падпарадкаваць сабе ўласную я-звяругу. Каб такую звяругу стрымліваць і кантраляваць існуе дзяржава з яе “мы”. Дзяжаўныя інстытуты і заганяюць я-звяругу ў падпарадкаванне я-чалавеку. Мы з’яўляемся людзьмі толькі ў тым выпадку, калі кожная я-звяруга знаходзіцца пад кантролем. Каб называцца чалавекам, трэба ім заставацца нават у самыя драматычныя моманты жыцця. Як асабіста я буду сябе паводзіць, калі нешта жудаснае здарыцца з маім дзіцёнкам? Пэўна, пабягу і адгрызу галаву ў злачынцы. Хутчэй за ўсё, я ад жудасці страчу розум і ператваруся ў аслепленую помстаю звяругу. Але, пакуль я знаходжуся ў светлым розуме, і з блізкімі мне людзьмі нічога страшнага не здарылася, я мушу дамагацца адмены смяротнага пакарання для чужой я-звяругі. Мы – людзі, і павінны пашыраць чалавечае за кошт звяружнага, а не множыць забойчае і звяружнае. Наша дзяржава абавязана скасаваць смяротнае пакаранне, каб стаць дзяржаваю чалавека і не быць дзяржаваю крыважэрнай звяругі з помстлівым сэрцам.
Tags: занатоўкі
Subscribe

  • (no subject)

    “Ластаўка” на 25 сакавіка У скверы, дзе я штодня прабягаю, кожную вясну стаіць вялікая лужына. Яе памер крыху большы за хакейную пляцоўку. Сёння –…

  • (no subject)

    Імперыялістычны смурод Галоўнымі ворагамі Беларусі заўжды былі і застаюцца імперыялісты. Мне без розніцы якая афарбоўка ў тых імперыялістаў, бо яны…

  • (no subject)

    Туман і вежа Вясновы туман. Ён такі шчыльны, што з маіх заваконных краявідаў прапала тэлевежа. Краявіды зрабіліся больш чалавечнымі і вытанчанымі.…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 14 comments

  • (no subject)

    “Ластаўка” на 25 сакавіка У скверы, дзе я штодня прабягаю, кожную вясну стаіць вялікая лужына. Яе памер крыху большы за хакейную пляцоўку. Сёння –…

  • (no subject)

    Імперыялістычны смурод Галоўнымі ворагамі Беларусі заўжды былі і застаюцца імперыялісты. Мне без розніцы якая афарбоўка ў тых імперыялістаў, бо яны…

  • (no subject)

    Туман і вежа Вясновы туман. Ён такі шчыльны, што з маіх заваконных краявідаў прапала тэлевежа. Краявіды зрабіліся больш чалавечнымі і вытанчанымі.…