Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

1990. Сапач і пачуццё

Да мяне ў рэдакцыйны кабінет часопіса “Крыніца” прыйшла Кася Камоцкая. У нейкія моманты спявачка Кася рабілася зусім простай. Тады быў якраз такі момант яе дзіўнаватай простасці: “За крамай, што пад шпілем, на дзіцячай пляцоўцы цябе чакае Таня Сапач. Хоча пагаварыць. Здаецца, у яе да цябе пачуццё!” – “Думаеш, мне варта ісці?” – “Схадзі... Чаму не пайсці, калі цябе чакаюць?” – “Ты са мной пойдзеш?” – “А што мне там з вамі рабіць?” – “Можна якога віна ўзяць і выпіць”. – “Сёння выпівайце без мяне”. Я пайшоў у суседні двор, дзе на дзіцячай пляцоўцы сядзела паэтка Таня Сапач. “Кася сказала, што ў цябе да мяне пачуццё. У мяне простая прапанова, а давай мы нічога не будзем рабіць з тваім пачуццём. Давай мы лепш зробім кніжку тваіх вершаў. Ты збярэш лепшыя вершы, я зраблю вокладку. Якога колеру ты хочаш вокладку сваёй першай кніжкі?” – “Кніжку? Вокладку? Колер? Няхай яна будзе такая, як і твая першая кніжка вершаў “Парк” – аранжавая”.
Tags: Сапач
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments