Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Розанаў і цвік

Заўжды цікавіўся: як хто піша...

Нехта лежачы на жываце дапісвае новы раман, бо сядзець на крэсле ўжо не можа. Пра такое пісанне мне на кінастудыі “Беларусьфільм” расказваў за чаркай вядомы празаік Віктар Казько. Раманіст Някляеў дапісаўся да таго, што срака забалела, і на сваю хворую сраку ён скардзіўся на прэзентацыі раманчыка “Лабух”. Шмат хто піша лежачы, бо мае слабую ці хворую спіну. Ёсць такія, што пішуць стоячы за канторкай. Вандроўныя паэты любяць складаць вершы, ідучы няспешна па лясных сцежках у бязлюдных гарах. Рамантычны Ўладзімір Караткевіч выдумляў прыгоды герояў седзячы за сталом у белай кашулі з гальштукам. Можна сказаць, што ў кожнага пісьменніка ёсць свой любімы прыём для стварэння тэкстаў. І далёка не кожны з іх шчыра раскажа пра ўласны метад працы, бо ў працэсах стварэння тэкстаў шмат інтымнага, сорамнага і сакрэтнага.

Згадаю рускага філосафа Розанава, якога выдатна апісваў у сваіх лірычных нататках Аляксей Рэмізаў:

“Потым: хто як піша?

В. В. Розанаў сказаў: калі ён на ўздыме і спісаныя аркушы нават не прасохлыя так і адкідаюцца, у яго гэта тырчыць, як цвік”.

Розанаў рызыкнуў адкрыцца. Рэмізаў не пасаромеўся тую гранічную адкрытасць апісаць і выдаць для чытачоў. А вось ханжа Раман Гуль у зласлівай крытыканскай нататцы набрахаў на тую шчырасць і тую адкрытасць: “Рэмізаўскія размазванні нельга кваліфікаваць інакш чым парнаграфія”. Дарэчы, Гуль брахаў на Рэмізава і Розанава, хаваючыся пад псеўданімам Эрг. Яно і зразумела, бо каб пісаць адкрыта і смела, трэба быць мужным і мець свой цвік.
Tags: расейская кунсткамера
Subscribe

  • (no subject)

    2018. Раман і прозвішча Ніхто не стане спрачацца з тым, што цяжка насіць прозвішча вядомага героя сусветнай вайны. Пагатоў, калі гэта не проста…

  • (no subject)

    2018. Раман і артыстычны арыстакратызм Арыстакратыя даўно сышла з гістарычнай сцэны. Яна згінула ў рэвалюцыйных бітвах і пад нажом гільятыны. Але…

  • (no subject)

    Раман і паласатыя тканіны Тканіна з шырокімі кантрастнымі палоскамі – сама выразнасць. З такой тканіны рэвалюцыйныя мадэрністы марылі зрабіць…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments