Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

2018. Раман і прозвішча

Ніхто не стане спрачацца з тым, што цяжка насіць прозвішча вядомага героя сусветнай вайны. Пагатоў, калі гэта не проста супадзенне, а ўсе ведаюць, што гэта прозвішча твайго дзеда. Ты робішся часткай кінафільмаў пра дзеда-партызана. Часткай музея дзеда-падрыўніка. Часткай кніжак пра Вялікую Айчынную вайну і яе героя Канстанціна Заслонава, якому на чыгуначнай станцыі ў Воршы стаіць вялічны помнік. Ад залішняй пафаснасці Рамана Заслонава выратавалі самаіронія і аптымізм. Калі можна ад нечага аджартавацца, Раман абавязкова аджартуецца, а калі трэба стаць сур’ёзным і адказным, ён спакойна вернецца ў разважлівы і сур’ёзны стан. Думаю, што герою вайны спадабаўся б ягоны ўнук-мастак, чые карціны вісяць у самых розных месцах на свеце, а яшчэ і ў мінскім рэстаране з назвай “Заслонаў”.
Tags: Раман Заслонаў
Subscribe

  • (no subject)

    1975 год. Тэатральна-мастацкі інстытут. Майстэрня графікаў адзначае паспяховы прагляд. Толя Александровіч, Гена Сянькоўскі, Вова Вішнеўскі і…

  • (no subject)

    http://zviazda.by/be/news/20160427/1461773878-advarotny-bok-ramantyki

  • (no subject)

    1974. Даніленка і гурба смецця Ніна Даніленка кінула венік на гурбу смецця, што ляжала пасярод майстэрні. Малюнкі, акварэлі, літаграфіі віселі на…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments