Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Стральцоў і ілюзіі

У большасці людзей, хто першы раз сутыкаўся з пісьменнікам Стральцовым узнікала ілюзія, што яны бачаць зусім простага чалавека. Такога сабе прасцячка, якога лягчэй лёгкага зразумець і зусім не складана падмануць. Нешта падобнае адбываецца і з чытачамі Стральцоўскай літаратурнай спадчыны. Наіўным чытачам падаецца, што ў лірычных тэкстах Міхася Стральцова ўсё навідавоку, усё зразумела з першага прачытання і нішто не вымагае ўважлівага шматразовага перачытвання. Гэтыя дзве ілюзіі хутка разбураліся. Стральцоў быў нэнзай, за ўсмешлівасцю і ветлівасцю ішлі ныццё і бурчанне. У побыце Міхась Стральцоў быў цяжкім і наравістым. Што да ягоных тэкстаў, дык усе яны шматпланавыя, напоўненыя таямніцамі і вымагаюць напругі для разумення. Таму вакол Стральцова было шмат самападманутых, і шмат тых, хто хутка разчараваўся ў пісьменніку. Як на мой розум, гэтыя разчараваныя – доказ вялікага Стральцоўскага літаратурнага таленту.
Tags: Стральцоў
Subscribe

  • (no subject)

    Туракі і мова Мінскія туракі пішуць на шыльдачках “журавинка”.

  • (no subject)

    Кароткі спіс кніг выбраных на прэмію «Залатая літара 2017»: 1. Міхал Анемпадыстаў "Колер Беларусі"; 2. Міхаіл Баразна «Выяўленчае мастацтва Беларусі…

  • (no subject)

    Вова Адамчык, які сядзіць на руках у таты Чэся, з далёкага 1959 віншуе вас з новым 2018 годам!

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments