Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Раман і паласатыя тканіны

Тканіна з шырокімі кантрастнымі палоскамі – сама выразнасць. З такой тканіны рэвалюцыйныя мадэрністы марылі зрабіць касцюмы для лётчыкаў, для жыхароў ідэальнага Горада Сонца. Мадэрністы марылі пабудаваць рай на зямлі і ў ім выгадаваць новага дасканалага чалавека. Каб збудаваць новае, яны вырашылі зруйнаваць старое і абрынулі чалавецтва ў пекла сусветнай вайны. На руінах пасляваенных дзяржаў замет Гарадоў Сонца будаваліся канцэнтрацыйныя лагеры і распачалі працу рэпрэсіўныя машыны. Чалавецтва само не заўважыла, як апынулася ў віры другой сусветнай вайны. З паласатай тканіны пачалі шыць не строі для новага чалавека, а робу для лагерных рабоў. Пасля другой сусветнай вайны мастакі намалявалі тысячы карцін з рабамі ў паласатай робе. Беларускі мастак Савіцкі зрабіў змрочны цыкл карцін пра жыццё і смерць рабоў у паласатых робах. За Савіцкім паласатую тканіну пачалі пісаць на сваіх палотнах і навучэнцы жывапіснай майстэрні, якой ён кіраваў. Больш за астатніх навучэнцаў Савіцкага паласатую тканіну палюбіў Раман Заслонаў. Ён і зрабіў тое, што добры вучань робіць з настаўнікам. Ён мінус памяняў на плюс. Ён лагерную трагедыю ператварыў у тэатральны вадэвіль. Замест худых лагерных рабоў на карцінах Рамана з’явіліся худыя манікенніцы. Замест бела-сіняй паласатай тканіны намаляваліся чырвона-белыя, блакітна-белыя і бела зялёныя драпіроўкі. Роба прапала, а на яе месцы зазіхацелі шыкоўны сукенкі. Калі хто не ведае, ён ніколі і не здагадаецца з якога лагернага чарноцця паўстаў квяцісты свет карцін Рамана Заслонава.
Tags: Раман Заслонаў
Subscribe

  • (no subject)

    Беларускае кіно... Рэжысёр Кудзіненка пачаў экранізаваць маю казку пра дарослых...

  • казка

    Шэрая мадонна У трэцяй бальніцы, што побач са стадыёнам “Дынама”, ёсць радзільны дом. Ён праславіўся на ўсю сталіцу добрымі акушэрамі, але шчасце…

  • казка

    Сон і жахі Грыша Кухар убачыў у сне сваю дачку – трынадцацігадовую Ніку. Яна вярталася са школы, калі на яе напаў сусед – сівагаловы Шура…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments