Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

2013. Барадулін і рух

Рыгор Барадулін шмат рухаўся. Ён быў рухавы, акрылены і несупынны. Апошні раз я бачыў Барадуліна на вуліцы Кірава. Ён ішаў кароткімі крокамі і ледзь падымаў над зямлёю падэшвы. Яму было цяжка, але ён усё роўна спяшаўся. Я не спяшаўся і вырашыў прайсці пару кварталаў з Барадуліным. Загаварылі пра паэзію, пра вершы Алеся Разанава на нямецкай мове... “Разанаў пачаў пісаць па-нямецку. Думае здзівіць немцаў сваімі вершамі. Не здзівіць,” – у словах Барадуліна чуўся сарказм. У Барадуліна заўжды было шмат гумару, а яшчэ болей іроніі. Ён быў перакананы, што вершы мусяць здзіўляць і весяліць публіку. Нават у сваёй сівабародай старэчасці Рыгор Барадулін насіў клятчастую цёмна-чырвоную блазнаватую кепку. У той цыркавой кепцы я і бачыў Барадуліна апошні раз.
Tags: Барадулін, Разанаў
Subscribe

Recent Posts from This Journal

  • (no subject)

    * З носу на паркет ляціць кропля крыві – малюе сонца...

  • (no subject)

    1988. Сапач, Сыс і Ксавэрый Першы раз я пачуў вершы Сапач у выкананні Сыса. На паседжанні “Тутэйшых” Анатоль Сыс урачыста абвясціў, што ў Гомлі жыве…

  • (no subject)

    1990. Сапач і пачуццё Да мяне ў рэдакцыйны кабінет часопіса “Крыніца” прыйшла Кася Камоцкая. У нейкія моманты спявачка Кася рабілася зусім простай.…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments