Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Манэ і веліч

Куды не глянеш, паўсюль кажуць пра значнае і вялікае, пра патрэбнае і неабходнае, а я збольшага пішу пра звычайнае. Не стану адмаўляць, што большасць маіх герояў – творцы і творцы цікавыя, але вялікімі іх назваць цяжка. Пра такіх не чытаюць лекцыі і не здымаюць серыялы, іх патэнцыял – газетная паласа ці трынаццаціхвілінны фільм. Часам мне, як і ўсім нармальным літаратарам, хочацца напісаць нешта пра сусветна вядомае, пра эталоннае, пра геніяльнае.

Эдуард Манэ з ягонымі жывапіснымі Алімпіямі і Венерамі вельмі падыходзіць для такой справы. Манэ – геній, бо сярод рамантыкаў вылучыўся тым, што запачаткаваў імпрэсіянізм. Манэ стварыў стыльны жывапіс, якім захапіўся ўвесь свет. Ён распачаў сусветна значную з’яву і застаўся французам, стоадсоткавым французам-пранцузам. Тым пранцузам-французам, ад якога беларусы ўтварылі назву хваробы – пранцы. Можаш запярэчыць – Эдуард Манэ не з такіх! Запярэч і памылішся. Манэ не толькі любіў маляваць аголеных Алімпій і Венер, ён любіў з імі спаць. Яны і ўзнагародзілі яго сіфілісам, які беларусы назаваюць пранцамі. Праз гэтую стыдобную хваробу першы імпрэсіянізм і прапаў.

“За ўсё трэба плаціць!” – любіць казаць адна з маіх знаёмых натуршчыц. Так, трэба, і Эдуард Манэ заплаціў за сваю непераборлівасць страшэнна многа, заплаціў так, што чалавецтва згубіла геніяльнага мастака зарана.
Tags: невялікае пра вялікіх
Subscribe

  • (no subject)

    2017. Юля і Саша Размаўляеш з чалавекам і міжволі адчуваеш, што ён ставіцца да цябе, як велікан да ліліпута. З чаго б? Адразу і не скажаш. Падобная…

  • (no subject)

    2016. Цвірка і дзеўкі Убачыў паэта Кастуся Цвірку. Каго-каго а Цвірку мне заўжды прыемна сустракаць. «Ты да дзевак?» – пытаецца паэт.…

  • (no subject)

    1969. Соня і ліфт З'яўленне новай прафесіі заўсёды здзіўляе і нават радуе. Не было, не было, а тут раз і на табе – ёсць. Так я бачыў з'яўленне…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments