Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Відзьяпаці і дасканаласць

У кнізе Відзьяпаці “Выпрабаванні чалавека” можна знайсці і такі радок: “Бога не просіць ні пра што – вось дасканалы чалавек...” Ёсць некалькі варыянтаў для вытлумачэння падобных паводзінаў. Дасканалы чалавек ужо ўсё што толькі можна атрымаў ад Бога, і яму проста няма пра што папрасіць. Дасканалы чалавек ведае, што колькі не прасі – нічога не выпрасіш у Бога. Дасканалага чалавека няма, як і Бога няма, таму радок пра дасканалага чалавека – паэтычны сафізм і не больш за тое. Сам я чалавек недасканалы і жыву сярод такіх жа недасканалых, таму, я часам думаю, што нешта-нейкае і трэба папрасіць, стоячы ў царкве, калі не для сябе, дык для таго, каму яно ўсё яшчэ патрэбна. Яшчэ лепей, папрасіць не ў Бога наўпрост, а ў чалавека, які ўмее прасіць божай ласкі для іншых.
Tags: невялікае пра вялікіх
Subscribe

  • (no subject)

    * З носу на паркет ляціць кропля крыві – малюе сонца...

  • (no subject)

    * Начныя дажджы пазбівалі з каштанаў светлую квецень... * Вясновы вецер гуляе-весяліцца пад спадніцамі… У выданнях, дзе не знойдзецца…

  • (no subject)

    * Чорную птушку ў высокай траве хлопчык фатаграфуе...

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments