Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

2016. Валя і прапановы

Яна мне падабалася ў маладосці. Упэўненая ў рухах, добра складзеная, ганарыстая. Тады мяне вабіла яе натуральная сэксуальнасць, але я быў заняты іншымі жанчынамі. Я заўсёды заняты нейкімі жанчынамі, таму гэта зусім не апраўдвае маю тагачасную раўнадушнасць да Валі. Скажу так, каб яна тады мне прапанавала сябе ці хоць зрабіла намёк на сваю даступнасць, я зрэагаваў бы. Тады яна была занятая іншымі мужчынамі. Цяпер я пабачыў Валю на выставе, і яна падаравала візітоўку. Я не стаў тэлефанаваць. Яна страціла ганарыстасць. Цела расплылося. Рухі сталі па-правінцыйнаму замаруджаныя. Раней Валя лётала, а цяпер соваецца. Яна насунулася на мяне ў метро з пытаннем: “Чаму не звоніш? Мы маглі б некуды схадзіць і нешта зрабіць...” Я паабяцаў патэлефанаваць, паабяцаў так, каб яна зразумела – не патэлефаную. Здаецца ўсё, але мне крыху шкада згубленай магчымасці пакахаць Валю ў часы, калі яна была ганарыстай, добра складзенай і ўпэўненай у рухах.
Tags: сУчаснікі-2
Subscribe

  • (no subject)

    2018. Шура і кнігі У Шуры захапленне – купляць і чытаць кнігі. Падабаецца чалавеку чытаць уласныя кнігі, а не бібліятэчныя і чужыя. Купляе цэлымі…

  • (no subject)

    2010. Міколка і слінка “Вось буду я на гэтую мутату яшчэ і сваю слінку траціць...” – хмыкае Міколка. І не траціць, і не перажывае, і не…

  • (no subject)

    2018. Віктар і любоў На выставе вясковай мастачкі Алены Кіш сутыкаюся з мастацтваведам у цывільным – Віктарам. Ён, замест таго каб даць ветлівае…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments