Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

Рэмбо і шэрая брашура

Леанід выпусціў брашуру пра народнага паэта Максіма. Брашура выйшла ў слізкай вокладцы, зробленай у турэмна-шэрых танах. Вясёлага мала ў падобных выданнях. На нешта захапляльнае я і не спадзяваўся, але пад вокладку зазірнуў. А раптам… Кнігі – сустрэчы з нечаканым! Прынамсі, так нас вучылі ў школе. І што я пабачыў? Прачытаў, што Рэмбо – французскі паэт; а яшчэ, што ён – крайні індывідуаліст. Гэта першае і апошняе, пра што я даведаўся з брашуры самадзейнага вучонага Леаніда. Зрэшты, гэта ўсё, што варта ведаць пра стыль і ўзровень шэрай брашуры.
Tags: Танк, невялікае пра вялікіх
Subscribe

  • (no subject)

    Хрушчы і Сталін З цікавасцю і захапленнем паглядзеў чорную камедыю з трупам “Смерць Сталіна”. Гумар і акторскае майстэрства ў ёй на самым…

  • (no subject)

    Манэ і веліч Куды не глянеш, паўсюль кажуць пра значнае і вялікае, пра патрэбнае і неабходнае, а я збольшага пішу пра звычайнае. Не стану адмаўляць,…

  • (no subject)

    Відзьяпаці і дасканаласць У кнізе Відзьяпаці “Выпрабаванні чалавека” можна знайсці і такі радок: “Бога не просіць ні пра што – вось дасканалы…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments