Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

2015-199… Вашкевіч і Сыс

На вокладцы кнігі Анатоля Кудласевіча «Трынаццаць дзён» змешчана карціна Руслана Вашкевіча «Ладдзя». Ёсць на вокладцы і словы Руслана: «Гэтую маленькую карціну сто гадоў таму я падарыў Анатолю Сысу. Ён, узрадаваны, тыдзень паіў увесь інтэрнат БДТМІ. Калі я працверазеў, пайшоў у Дом Літаратара і папрасіў карціну назад, Сыс адказаў: «Я шчаслівы, што яна пабыла са мной увесь гэты час». Пасля гэтага мы пілі яшчэ тыдзень. Мікола Сцепаненка таму сведка. Карціна «Ладдзя» дасюль у мяне». Гісторыя хрэстаматыйная. Асабіста мне Руслан разы тры дарыў свае карціны. Мы пілі, ён дарыў. Праўда, усё падоранае я абачліва пакідаў у майстэрні Вашкевіча, каб Руслану не трэба было на цвярозую галаву нешта там прасіць і вяртаць карціны. Дарэчы, пра сведку… Сведкам пакіданняў падораных Русланам карцін у мяне быў не Міколка, а Міша Нацэўскі.
Tags: Руслан
Subscribe

  • (no subject)

    2017. Юля і Саша Размаўляеш з чалавекам і міжволі адчуваеш, што ён ставіцца да цябе, як велікан да ліліпута. З чаго б? Адразу і не скажаш. Падобная…

  • (no subject)

    2016. Цвірка і дзеўкі Убачыў паэта Кастуся Цвірку. Каго-каго а Цвірку мне заўжды прыемна сустракаць. «Ты да дзевак?» – пытаецца паэт.…

  • (no subject)

    1969. Соня і ліфт З'яўленне новай прафесіі заўсёды здзіўляе і нават радуе. Не было, не было, а тут раз і на табе – ёсць. Так я бачыў з'яўленне…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment