Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

сучаснік

1981. Тамара і сорам

У маладосці мне было цікава хадзіць на розныя мерапрыемствы ў саюз пісьменнікаў. Нават першая – так званая афіцыйная частка з выступамі розных аўтарытэтаў, кшталту Брыля ды Танка, мяне не моцна напружвала. Другая частка з канцэртамі “Песняроў” ды спектаклямі купалаўскага тэатра нават радавала. Таму я і запрасіў на падобны вечар Тамару. Мы слухалі выступы. З трыбуны пачаў казаць слова празаік Дайнэка, і Тамара шэптам спытала ў мяне: “Табе не падаецца, што быць пісьменнікам сорамна?” Пытанне паўстала крыху нечакана, і я падумаў, што яно тычыцца менавіта Дайнэкі, які тым разам выступаў зусім няўдала. Але праз нейкі час я зразумеў, што Тома пыталася не толькі пра Дайнэку, Брыля ці Танка. Яна пыталася наогул пра пісьменніка, які мусіць адчуваць пэўны сорам за свае паводзіны, за сваю шчырасць і аголенасць. “Калі табе тут – сярод старых пісьменнікаў непрыемна, мы можам сысці...” Тамара ўхапілася за маю прапанову, і мы праз незадаволеныя перашэптванні публікі выбраліся з перапоўненай залы. Пасля пытання Тамары пра сорам, я дакладна ведаю – пісменнікам быць сорамна. Зрэшты, калі казаць па вялікаму рахунку – сорамна нават проста быць.
Tags: Брыль, Тамара, Танк, сУчаснікі
Subscribe

  • (no subject)

    * Пра рэчку Моўчадзь знаёмая казала, і я не маўчаў – згадаў грэблю, якую будаваў ля купальні...

  • (no subject)

    * Давай і табе пафарбуем пазногці ў ружовы колер зробішся прыгажуном кінаневерагодным...

  • (no subject)

    * Быццам бы жартам біла мне ў грудзі нажом. Крыві не было. Сам не ведаю чаму, крыві не было зусім...

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments