Адам Глобус (adam_hlobus) wrote,
Адам Глобус
adam_hlobus

вайна

Заклік рускіх нацыстаў

Відавочна – нацысты ў Расеі нічым не лепшыя за нацыстаў гітлераўскай Няметчыны, і заклікі ў іх падобныя. Рускі нацыст Дугін заклікае забіваць украінцаў. Ён заклікае забіваць людзей, толькі таму, што яны маюць пэўную нацыянальнасць. Так гітлераўцы заклікалі забіваць цыганоў без суда і следства, заклікалі і забівалі людзей толькі таму, што гэта цыганы. Рускія нацысты ўслед за нямецкімі падзяляюць народы на шкодныя і патрэбныя. Дзікунства. Падвоенасць і нават патроенасць рускага дзікунства ў тым, што нацыстамі парабіліся прафесары ўніверсітэтаў, парламентарыі і тэлевядоўцы. Уся Расейская імперыя захварэла на брутальны нацызм. На нашых вачах ён пачынаўся з нянавісці да чачэнаў і грузінаў, да ўсіх каўказцаў і прыбалтаў, а цяпер нянавісць да ўкраінцаў пераўзышла ўсе самыя пісімістычныя прагнозы. Чакалі кепскага, а дачакаліся найгоршага – заклікаў да вынішчэння цэлага вялікага народа.
Tags: вайна
Subscribe

  • (no subject)

    2017. Булгакаў і History Repeating Ёсць людзі веры. Яны вераць у таемны сусветны ўрад, у прыхадняў з іншых галактык, у жыццё пасля смерці і розныя…

  • (no subject)

    Вайна і любоў Жанчына феміністка можа быць не толькі феміністкай, яна можа ў дадатак да феміністычных перакананняў мець антысіміцкія погляды. Так і…

  • (no subject)

    2016. Парашэнка, Саўчанка і папера Мінскія ватнікі з ватніцамі адно адному цішком перадаюць спісы з прозвішчамі ворагаў. Да спісаў выразным шэптам…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 17 comments