May 21st, 2018

07kiepka

(no subject)

1992. Сапач і “Менск-Мінск-Minsk”

З рэжысёркай Зояй Катовіч здымаў фільм пра Мінск. У тым фільме я нават зняўся ў эпізодзе - выступіў у ролі паэта Адама Глобуса. Так што музыка для фільма не магла быць песняй на мае вершы, бо гэта выглядала б нахабным пераборам. Але ж хацелася, каб у нашым фільме пра Менск-Мінск-Minsk гучала песня адпаведная тагачаснаму гораду. Мы выбралі рок-паэта, які быў максімальна падобны да мяне, выбралі рок-гурт, які выконваў песні і на мае словы. Можа некаму гэты выбар падасца дзіўным, але ў фільме прагучала песня “Новага Неба” на верш Тані Сапач. “Мы – дзеці чорнага гораду, мы выйшлі зь ягонага чэрава, мы сталі ягонам голасам, а голас ня мае ценю...” Дзякуючы кіно я пабачыў, пачуў і адчуў, што самы блізкі мне рок-паэт у нашай беларускай рок-тусоўцы не Лявон Вольскі і не Фелікс Аксёнцаў, не Ігар Бабкоў і не Зміцер Лукашук, не Міхал Анемпадыстаў і нават не Анатоль Сыс, а Сапач.