May 20th, 2018

07kiepka

(no subject)

1960. Тата і трамвайная імклівасць

“Трамвай даімчаў яго аж да Дома друку.” – вычытаў у бацькавай ранняй кнізе “Млечны шлях”. “Трамвай даімчаў...” цяпер так ніхто не напіша. Трамвайная імклівасць засталася ў далёкім мінулым. Імклівыя ў нас легкавікі, а трамваі за тыя шэсдзесят гадоў, што прамінулі з дня напісання апавядання “Млечны шлях”, зрабіліся паважанымі і павольнымі. Але менавіта гэтая неадпаведнасць сучаснасці і кранае ў старым апавяданні, і спыняе мяне-чытача і змушае задумацца пра імклівасць нашага кароткага чалавечага жыцця.
07kiepka

(no subject)

2000. Сапач і паслядоўнікі

У паэткі Сапач палядоўнікаў не было і няма. Яна засталася самотнай у полі беларускай паэзіі. Ёсць прыхільнікі яе паэзіі, а вось паслядоўнікаў не выгадавалася. Мне заўжды хацелася напісаць, што Таня шмат часу змарнавала на журналістыку, на радыёжурналістыку на тэлежурналістыку. Пагатоў, я нават казаў ёй пра гэтае марнатраўства часу, здольнасцяў і сілаў. Нават адмаўляўся здымацца ў яе тэлесюжэтах. Толькі напісаць пра малапатрэбнасць яе журналістыкі не выпадае, бо менавіта там ізнайшліся ў яе паслядоўнікі. Асабліва мяне здзівіла Таня Поклад, якая навучылася гаварыць у мікрафон голасам Тані Сапач. Я нават нейкі час думаў, што ніякай радыёжурналісткі Тані Поклад і няма, што гэта Сапач выступае пад псеўданімам. Так што наяўнасць такой паслядоўніцы-двайніка пераканала мяне ў вялікіх здольнасцях Сапач-журналісткі. Але я ўсё адно шкадую, што Сапач-паэтка мела зусім мала часу на творчасць.