May 19th, 2018

07kiepka

(no subject)

Дзялендзік і птушкі

Ёсць вершы, якія самі запамінаюцца; ёсць песні, якія хочацца спяваць і спяваць; а ёсць і жарты, якія можна шматкроць паўтараць і яны не страчваюць сваёй свежасці. Такія жарты пісаў Валік Дзялендзік. Ён пісаў іх у форме грэгерый. Ягоныя грэгерыі хочацца вывучыць на памяць. Напэўна, Дзялендзік адзіны з маіх знаёмых паэтаў, чые жарты я пазапамінаў і прынагодна паўтараю. І тут паўтару некалькі грэгерый пра птушак...

Як жа хочацца ўбачыць на гругане ланцужок з крыжыкам.

Птушка ў кнізе – кручок, на які злавілі рыбку.

Варона заўсёды арудуе ў чорных пальчатках.

У птушак, якія спяваюць, няма каменя на душы.