May 17th, 2018

07kiepka

(no subject)

Словы і час

Мы тусілі... Займаюся івэнтамі... Зроблена дзеля хайпа... Разумею, але сам гэтыя “івэнт”, “туса” і “хайп” ужываць не спяшаюся, мусіць з-за таго, што у маіх тэкстах замала сучасных дыялогаў. Трэба больш займацца штодзённасцю і пісаць пра тут і цяпер, гэта правільна; але мяне пераследуе адчуванне, што шмат усяго значнага засталося ў маім мінулым і трэба яго старана апісаць, бо прападзе назаўжды.