May 15th, 2018

07kiepka

(no subject)

*

Начныя дажджы
пазбівалі з каштанаў
светлую квецень...

*

Вясновы вецер
гуляе-весяліцца
пад спадніцамі…

У выданнях, дзе не знойдзецца магчымасці паставіць на вокладцы 18+, апошні радок варта замяніць на “са спадніцамі”.
07kiepka

(no subject)

2010. Міколка і слінка

“Вось буду я на гэтую мутату яшчэ і сваю слінку траціць...” – хмыкае Міколка. І не траціць, і не перажывае, і не напінаецца... Халтурыць. Піша і нагой калыша, як той казаў. Усё робіць толькі дзеля выгоды, дзеля прыбытку, дзеля капейкі. Практычны.
07kiepka

(no subject)

2018. Шура і кнігі

У Шуры захапленне – купляць і чытаць кнігі. Падабаецца чалавеку чытаць уласныя кнігі, а не бібліятэчныя і чужыя. Купляе цэлымі зборамі твораў, цэлымі пакетамі – як падняць, цэлымі пачкамі – як панесці. Некалі рэдактар Пеця Марцаў, калі браў Шуру журналістам у тыднёвік “Імя”, пабываў у яго дома. Расказаў: “Кватэра мікраскапічная і наладавана кнігамі ад падлогі да столі. Як так можна жыць, каб спаць і есці на кнігах?” Шура так жыве, разам з жонкай жыве і чытае запойна. Жонцы абрыдлі кніжныя завалы, і яна паабяцала, што больш не пусціць Шуру дамоў з новымі кнігамі. Шура нібыта скарыўся, не прыносіць дамоў кнігі. Ён іх прыносіць у кватэры да знаёмых. У Шуры шмат знаёмцаў, у якіх ляжаць на захаванні ягоныя кніжныя скарбы.