May 14th, 2018

07kiepka

(no subject)

Арлен Кашкурэвіч і Рэната Гутуза

Каб Рэната Гутуза нарадзіўся ў Беларусі, ён стаў бы кніжным графікам і зрабіў бы ілюстрацыі да “Фауста” Гётэ і “Песні пра зубра” Гусоўскага, як гэта зрабіў Кашкурэвіч. Каб Арлен Кашкурэвіч нарадзіўся ў Італіі, ён напісаў бы вялікае палатно пра змагара і героя Джузэпэ Гарыбальдзі, як гэта зрабіў Гутуза. Праўда, Гутуза нарадзіўся крыху раней за Кашкурэвіча і свае працы ён зрабіў першым.
07kiepka

(no subject)

Гісторыя аднаго кахання

Казка ў універсама “Цэнтральны”

Сустрэліся Газонакасілка з Касілагазонам і трахнуліся. Ім спадабалася. Яны пабраліся шлюбам і згулялі гучнае вяселле. Жывуць добра, але кожны застаўся на сваім прозвішчы, бо Газонакасілка не захацела пісацца Касілагазонкай, а Касілагазон і пагатоў не захацеў звацца Газонакасілам.