May 13th, 2018

07kiepka

(no subject)

2018. Раман і прозвішча

Ніхто не стане спрачацца з тым, што цяжка насіць прозвішча вядомага героя сусветнай вайны. Пагатоў, калі гэта не проста супадзенне, а ўсе ведаюць, што гэта прозвішча твайго дзеда. Ты робішся часткай кінафільмаў пра дзеда-партызана. Часткай музея дзеда-падрыўніка. Часткай кніжак пра Вялікую Айчынную вайну і яе героя Канстанціна Заслонава, якому на чыгуначнай станцыі ў Воршы стаіць вялічны помнік. Ад залішняй пафаснасці Рамана Заслонава выратавалі самаіронія і аптымізм. Калі можна ад нечага аджартавацца, Раман абавязкова аджартуецца, а калі трэба стаць сур’ёзным і адказным, ён спакойна вернецца ў разважлівы і сур’ёзны стан. Думаю, што герою вайны спадабаўся б ягоны ўнук-мастак, чые карціны вісяць у самых розных месцах на свеце, а яшчэ і ў мінскім рэстаране з назвай “Заслонаў”.
07kiepka

(no subject)

*

Сталасць надыходзіць, калі заўважаеш, што ўсе навокал не толькі значна маладзейшыя за цябе, а яшчэ яны ўсе некуды спяшаюцца.