May 11th, 2018

07kiepka

(no subject)

2018. Раман і артыстычны арыстакратызм

Арыстакратыя даўно сышла з гістарычнай сцэны. Яна згінула ў рэвалюцыйных бітвах і пад нажом гільятыны. Але арыстакратычны дух і арыстакратычны артыстызм засталіся ў творах мастацтва і працягваюць культывавацца асобнымі мастакамі і літаратарамі. Тое, што было запачаткавана жывапісцамі Бушэ і Вато ў часы ракакако, знайшло працяг у светланосных краявідах імпрэсіяністаў. Манэ і Дэга самыя сапраўдныя арыстакраты ў сваёй творчасці. Нават звычайны стог сена на карціне Клода Монэ выглядае пастаральна і арыстакратычна. Не менш арыстакратычны і постімпрэсіяніст Латрэк, нават вульгарны танцор на ягоных плакатах выглядае прынцам з блакітнай кроўю. Увесь блакітны перыяд у Пабла Пікаса, які захапіўся ман’ерыстычнымі вобразамі Эль Грэка, варта лічыць узорам артыстычнага арыстакратызму. У беларускім мастацтве да артыстычнага арыстакратызму ніхто не дайшоў, але былі спробы да яго наблізіцца. Найбольш яркай спробай такога набліжэння можна лічыць тэатральна-казачны перыяд у творчасці Рамана Заслонава. Шкада, што мастак не дайшоў да вяршыні, не дасягнуў мэты, але сам намер варты ўхвалення. Спроба ўзысці на вяршыню зачароўвае... Цяжка заставацца арыстакратычным артыстам, калі тон у мастацтве задаюць гандляркі і кухары, калі танная катлета больш важная за шыкоўны букет, калі апранахі лічацца даражэйшымі за цела... Таму я выдатна разумею мастакоў, якія адмовіліся займайцца артыстычным арыстакратызмам.
07kiepka

(no subject)

Святы ў Беларусі

Каб мяне папрасілі пакінуць у дзяржаве адно свята, зусім адно і без усялякіх варыянтаў, назваў бы Новы год. Усё астатяе другаснае і прымазваецца да Новага году, ну і адлічваецца ад яго, безумоўна. Другім святам па значнасці для сваёй Беларусі зрабіў бы не зімовае свята, а летняе – Купалле. Астатнія святы і выходныя дні малацікавыя, больш за тое – яны мяне раздражняюць сваёй знарочыстай прымітыўнасцю і відавочным глупствам. Ёсць зіма і ёсць лета, ёсць марозны Новы год і сонечнае Купалле. Дастаткова.