May 9th, 2018

07kiepka

(no subject)

*

Багнановіч – змястоўны псеўданім для беларускага паэта посттрадыцыяналіста.

*

Верабейка сеў на арэлі так, нібыта ён збіраецца пагушкацца...
07kiepka

(no subject)

2018. Віктар і любоў

На выставе вясковай мастачкі Алены Кіш сутыкаюся з мастацтваведам у цывільным – Віктарам. Ён, замест таго каб даць ветлівае “дзень добры”, гучна, каб публіка чула, выдае дуроту: “Вы мяне не любіце!” Тут хочаш ты ці не хочаш, а пачнеш казаць нешта супакойнае. Бо людзі навокал, бо знянацку, бо праўда адкладзецца на потым... Праўда простая – Віктара, сапраўды, не любяць. Ён пра тое кажа не толькі мне. Ён пра гэта пытаецца шмат у каго. Ён пра гэта піша ў сваіх калонках, у сваіх інтэрв’ю і сваіх журналіскіх нататках. Задзёўб. Яго і сапраўды не любяць, і я не люблю Віктара. Мне хапае каханых, любімых і любімцаў без яго. Дарэчы, я ведаю адказ на пытанне, якое Віктар мусіць задаваць сам сабе. Чаму мяне не любяць? Так Віктар павінен запытацца ў самога сябе. Запытаецца і пачуе адказ... Няма за што! Віктар, такіх, як ты, не любяць, бо іх любіць няма за што.