May 6th, 2018

07kiepka

(no subject)

Беларускае пытанне

Каб убачыць сваё, варта пільна зірнуць на чужое. Асноўнае рускае пытанне гучыць так: “Што рабіць?” Яўрэі бясконца пытаюцца: “Хто плоціць?” Галоўнае беларускае пытанне не такое эфектнае, як папярэднія, яно спакойнае: “Нашто?” Можна яго прамовіць і з меланхалічнымі ноткамі: “Навошта?”; а можна і больш тэмпераментна, сказаўшы: “Зачэм?”.
07kiepka

(no subject)

Яна і ён

“У цябе ёсць татухі?” – пытаецца малінававалосая. “Няма!” – адказвае зялёнабароды. “І ў мяне няма, я такая ж пустацелая, як і ты...”