May 1st, 2018

07kiepka

(no subject)

*

Са стаматалагічнай паліклінікі патыхнула такім духам, што ўсе мае зубы сталі па стойцы смірна.

*

Цяжкія хмары вельмі лёгкія на слёзы.

*

Цягнікі спазняюцца, і гэта можна дараваць, галоўнае, каб яны не спяшаліся і не сыходзілі раней за час пазначаны ў раскладзе.
07kiepka

(no subject)

2013. Барадулін і рух

Рыгор Барадулін шмат рухаўся. Ён быў рухавы, акрылены і несупынны. Апошні раз я бачыў Барадуліна на вуліцы Кірава. Ён ішаў кароткімі крокамі і ледзь падымаў над зямлёю падэшвы. Яму было цяжка, але ён усё роўна спяшаўся. Я не спяшаўся і вырашыў прайсці пару кварталаў з Барадуліным. Загаварылі пра паэзію, пра вершы Алеся Разанава на нямецкай мове... “Разанаў пачаў пісаць па-нямецку. Думае здзівіць немцаў сваімі вершамі. Не здзівіць,” – у словах Барадуліна чуўся сарказм. У Барадуліна заўжды было шмат гумару, а яшчэ болей іроніі. Ён быў перакананы, што вершы мусяць здзіўляць і весяліць публіку. Нават у сваёй сівабародай старэчасці Рыгор Барадулін насіў клятчастую цёмна-чырвоную блазнаватую кепку. У той цыркавой кепцы я і бачыў Барадуліна апошні раз.
07kiepka

(no subject)

*

Пялёстак вішні
на мыску чаравіка
зрабіў прыпынак…

*

Мінск пахне бэзам,
пастрыжаным газонам
і свежым хлебам...