March 6th, 2018

07kiepka

(no subject)

2018. Лана і ногі

Лана – жанчына. Няма сумневаў у яе выразнай полавай прыналежнасці. Яна і дзіця нарадзіла, сына Тодара. Валасы на галаве ў Ланы доўгія, да плячэй. Праўда, я ніколі не бачыў яе ў сукенцы. Нагавіцы і джынсы. Спадніцы і сукенкі Лана не носіць. Яна і шорты не носіць. Але аднаго разу ў спякотныя да пякельнасці дні панасіла і нават сфатаграфавалася ў блакітных шорціках, седзячы на ровары. Вось тады я і заўважыў дзівосную штуку, якую прырода зрабіла з Ланай. Прырода падаравала жанчыне мужчынскія ногі з гузакаватымі каленьмі, валасатымі лыткамі ды доўгімі гнуткімі ступакамі. Лана жанчына з мужчынскімі нагамі. На тых мужчынскіх нагах Лана і пайшла ў фемінізм. Яе нават сталі называць галоўнай беларускай феміністкай. Гэта смешна, калі да цябе яшчэ не дайшло. Быць галоўнай феміністкай так жа-ж смешна, як лічыцца галоўнай беларускай камуністкай ці галоўнай беларускай піянеркай, якая крала мамін станік на прымерку. Ды чорт з ім, з гэтым скрадзеным у мамы станікам. І палітперакананні Ланы, гэтай дробнай прадпрыймальніцы, мяне мала хвалююць. Мяне дзівіць прырода яе цела. Не так і шмат у нас жанчын на мужчынскіх нагах. Але ж і такія трапляюцца, як трапляюцца сярод нас і хлопчыкі з дзявочымі ручкамі.