January 6th, 2017

07kiepka

(no subject)

1997-1993. Сапач і памылкі

Рэдактар адноўленай “Нашай Нівы” Сяргей Дубавец казаў, што добрая газета гэта – добрая вычытка. Выпраўляць памылкі на папяровых старонках Сяргею дапамагала жонка – Таня Сапач. “Наша Нівы” пісалася і перапісвалася, вычытвалася і перавычытвалася, чыталася і перачытвалася. Кожная памылка ўспрымалася ў рэдакцыі як загана, як знявага, як абраза... Заняпад газеты пачаўся менавіта з кепскай вычыткі. Ён пачаўся, калі сышла Таня Сапач, а на яе месца папрыходзілі людзі на чыіх сцягах было накрэмзана вялікімі літарамі “Журналіст мае права на адну памылку!”. Менавіта гэтае “права на памылку” і сапхнула “НН” на сметнік.
07kiepka

(no subject)

2000. Зліўчыкаў і кошты на людзей

Ты не ведаеш адказ на простае пытанне… Колькі каштуе чалавек? Зліўчыкаў ведае! Дарэчы, калі ты падумаеш, што людзі для Зліўчыкава каштуюць шмат – памылішся. Чалавек – для Вальдэмара Зліўчыкава – танны матэрыял. Нехта для яго каштуе дваццаць даляраў, нехта пяць, а нехта – сотку баксаў. Больш за сотку, для спадада Зліўчыкава, ніхто ніколі не каштаваў. Сотка – найвышэйшая адзнака ў ацэнцы чалавека. Чаму так? Усё празрыста… Вальдэмар больш за сотку нікому не пазычыць. Ён і аванс не дасць больш за сто даляраў. Калі аванс або пазыка не вяртаецца ў прызначаны тэрмін, тады Вальдэмар і ацэньвае чалавека. Ацэнка запісваецца ў нататнік. Там можна прачытаць, што п'янтос Міколка ацэнены ў дваццаць даляраў, ягоны брат Сцёпа ў сто. Дураціла там самы танны, ягоны кошт – пяцёрка амерыканскіх рублёў. Мне нават крыху крыўдна за паэта-гарлапана Сяргея Дурацілу. Зрэшты, заўсёды некаму даводзіцца быць самым каштоўным, а некаму – зусім танным.