October 15th, 2015

07kiepka

(no subject)

Рыжы асілак

Віленская казка

Дрэсіроўшчыца Люба закахалася ў льва і нарадзіла ад яго Рыжыга асілка. Ён вырас у дарослага чалавека за тры доўгія дні і тры кароткія ночы. Асілак сказаў маці, што пасланы ў наш свет каб знішчыць Шасцігаловага цмока. Люба паказала на Замкавую гару і Чырвоную вежу на ёй: “Там сядзіць Шасцігаловы. Ён перамог і забіў шмат волатаў. Ты будзеш далёка не першы, каму цмок зняў галаву...” Волат запэўніў маці Любу, што ў двубоі пераможа цмока. Бітва волата з цмокам ішла тры кароткія ночы і тры доўгія дні. Рыжы волат адсек шэсць цмокавых галоў. Адсечаныя галовы разам з крылатым целам ён абліў газаю і спаліў. Прах і попел Рыжы асілак развеяў над рэчкаю. Вільня радавалася перамозе волата над цмокам. Віленьчукі спадзяваліся, што іх горадам цяпер стане кіраваць волат-пераможца. Марныя былі спадзевы. Рыжы волат пакінуў Вільню і выправіўся ў Афрыку, дзе перакінуўся ў льва і стаў жыць як самы звычайны цар звяроў. Дарэчы, маці волата – дрэсіроўшчыца Люба стала гаспадыняй у цырку і самай паважанай жанчынай у горадзе.
07kiepka

(no subject)

Эвалдас Ігнатавічус

КВЕТКА ГРАНАТ

Сяргею Параджанаву

Ад каралеўства светлага
засталося зусім небагата –

запалка задзьмутая ветрам
і чырвоная кветка граната…

Мінск, 2015.04.25
07kiepka

(no subject)

2015. Данцыг і рэтраспекцыя

Наведаў выставу Мая Данцыга. Зрабіў вясёлы шпацыр у мінулае. Таемна спадзяваўся, што на рэтраспектыўнай выставе знойдзецца месца і са зваротнай перспектывай... Не знайшлося. Рэтра жывапіс застаўся рэтра жывапісам. Мінулае піло шампанскае. Данцыг смяяўся.