January 30th, 2011

07kiepka

(no subject)

Танк і прэміі

Танк бясконца засядаў у розных камітэтах па прэміях. Ён дзяліў найбуйнейшыя ў СССР узнагароды, прысуджаў нават Ленінскія і дзяржаўныі прэміі. Таму ён рэўнасна ставіўся да іншых прэмій, якія ў свеце атрымлівалі заангажаваныя ў палітыку паэты. З-за гэтага і напісаў, “што Нобелеўскія прэміі заўсёды прысуджаюцца некаму на злосць” і “Чытаю нашы гістарычныя нарысы і раманы і ўсё больш пераконваюся ў адсутнасці ў іх “абсалютнай праўды” (Ніцшэ). Колькі памылак дапусціў нават Нобелеўскі камітэт у ацэнцы многіх літаратурных твораў! Былі ж калісці кандыдатамі на прэміі міру нават Гітлер і Чэмберлен”. Чэмберлена з Гітлерам, як я разумею, вылучылі на прэмію за перамовы і падпісанне Мюнхенскай дамовы, свет спадзяваўся, што з Адольфам Гітлерам можна весці дыялог, можна дамовіцца, і вайны не будзе. Добра, што ў Нобелеўскім камітэце пераважала колькасць разумных і дальнабачных людзей. Гітлер прэмію не атрымаў, і прэмія захавала свой аўтарытэт, што нельга сказаць пра Ленінскую ды Сталінскую прэміі, атрыманыя Максімам Танкам.
07kiepka

дакумент Менск Прытыцкага 6-44

181.11 КБ

Беларусь, Менск, вуліца Прытыцкага, дом 6, кватэра 44
У гэтым доме я жыў з 1968 па 1977 год.
Напачатку адрас быў іншы - Апанскага 68-44.
У той час у гэтым доме, у кватэры 38
жыў беларускі паэт з Койданаўшчына Непачаловіч.
Яго жонка выкладала ў школе беларускую мову.
Калі наша сям'я зехала з гэтага адраса, у кватэру 44 засяліўся Міхась Стральцоў.