January 29th, 2011

07kiepka

(no subject)

Мінак і згарманізаванасць

Пад чырвонасценным дамком, у якім месціцца кафэ “Мядуха”, мяне абагнаў малады чалавек. Ён, відавочна, спяшаўся на стадыён “Дынама”. На мінаку была цёмна-зялёная шапка з вялікім брылём, на шыі быў наматаны клятчасты шэра-зялёны шалік, куртка ў хлопца была вайскова-зялёная, такімі ж зялёна-вайсковымі былі і нагавіцы, красоўкі мелі амаль чорнае адценне зусім цёмнага зялёнага колеру. У руках хлопец нёс пачак з шасцю рулонамі блякла-зялёнай паперы для прыбіральні.
07kiepka

(no subject)

Эпікур і смерць

Ёсць два выказвання Эпікура, якія цяжка аспрэчваць па-асобку, але разам яны выглядаюць непераканаўча. Першае: “Смерць страшная не для тых, хто памірае, а для тых, якія застаюцца”. Другое: “Пакуль жывы, няма смерці, а калі смерць з’яўляецца, мяне ўжо няма”. Так, цябе да смерці запалоханага бясконцай чарадою чужых сыходаў у незварот ужо няма і ніколі не будзе…
07kiepka

(no subject)

Танк і Пагоня

У дзённіку (11.10.1991) Танка ёсць і такі радок: “Выправіў свой стары верш “Ты чуеш, брат”, прысвечаны “Пагоні”, напісаны яшчэ ў 1930 г.” Вось фрагмент верша:

Пагоні сілы баявыя,
І вы рыхтуйцеся ў паход,
Каб знішчыў путы векавыя
Наш заняволены народ.

Глядзіце ў будучыню смела!
Настаў доўгачаканы час,
Пад сцягам бел-чырвона-белым
Чакае перамога нас…

“Ты чуеш, брат” у зборы твораў Максіма Танка датуецца вельмі дакладна – 13.02.1930.

Што выпраўляў Танк не ведаю. Як не ведаю, ці захаваўся стары, а не перапісаны ў дзённік, рукапіс верша.

Варта сказаць: верш Танка дакладна трапляе ў шэраг найлепшых твораў прысвечаных асноўнаму міфу беларасаў пра Пагоню, якая даганяе і знішчае ўсіх радзімапрадаўцаў.