January 28th, 2011

07kiepka

(no subject)

z Дамброўская і д’ябал з абразамі

Польская паэтка Марыя Дамброўская ў вусны д’ябла ўклала такія словы: “Абразіць народ? А што ты за пісьменнік, які не ведае, што вялікімі творцамі былі толькі тыя, што гаварылі найжахлівейшыя рэчы ўласнаму народу? Абразіцца – гэта не пісьменніцкая справа. Гэта на пісьменніка заўсёды абражаліся…” Нават калі б гэтыя словы казаў не тэатральны д’ябал, а простая баба Марыя з Гайнаўкі, я б іх прыняў і ў іх паверыў.
07kiepka

(no subject)

Танк і рыфма

З усіх танкаўскіх самая танкаўская рыфма “рэвалюцыі-рэзалюцыі”. З палымянага віленскага камунара Жэніка Максім Танк зрабіўся партнаменклатурным чыноўнікам Яўгенам Іванавічам. Менавіта такая дыялектыка і адлюстроўваецца ў згаданай рыфме, таму і гучыць яна ў вершы “Як многа гаворым і нудна…” арганічна. З’яўленне гэтай жа рыфмы ў іншых беларускіх паэтаў выклікала ў мяне неразуменне і нават агіду.