January 10th, 2011

07kiepka

(no subject)

z 1979. Танк і раяль

У Дом літаратараў прывезлі раяль. Паставілі яго ва ўнутраным двары, пад навесам. Добра – лета, добра – цёпла, добра – дні сухія. Але ж такі каштоўны інструмент не павінен на вуліцы стаяць, за гэта і перажываў савецкі белетрыст Іван Шамякін. Моцна па-гаспадарску шчыра перажываў , а таму і бег на сваіх кароценькіх ножках за вялікім і хмурнатварым аматарам вольных вершаў Максімам Танкам. Бег і мармытаў: “Жэня, дык што з раялем? Жэня, ты – старшыня, табе вырашаць! Нельга каб ён на вуліцы стаяў! Жэня…” Танк спыніўся, павярнуў свой сталёвы твар да Шамякіна і выдаў: “Сціхні, Ваня”! Я верш складаю…”