January 9th, 2011

07kiepka

(no subject)

2008. Міхась і зоркапасястыя “мабыць” з “мусіць”

“Амерыканцы? Лахатроншчыкі! Я табе – лохі підальныя! Я ім – трэба дэмакратызаваць Беларусь, неабходна ствараць новую тэлівізію, неадкладна варта рабіць новыя інфарматыўныя сайты і радыёстанцыі, газеты з часопісамі новыя адчыняць, а не паліць грошы ў мертвых праектах з мёртвымі людзьмі! – Міхась набірае поўныя грудзі паветра на менскім праспекце Незалежнасці і працягвае, – А яны што? Яны пачынаюць трэліць пра фундаментальныя навуковыя каштоўнасці. Ябаць-малаціць іхні стабільны жалезабетонны імперскі фундаменталізм! Добра, я ім – выдатна! Напішу вам навуковую працу пра розніцу паміж словамі “мусіць” і “мабыць”. Пагадзіліся вупыры. Мудаболы далі мне фундацыю на моваведчыя доследы. Давялося сядаць і пісаць. Засеў і накатаў працу на сто старонак і справаздачу на тры. Мусіць, ім, зоркапасястым, гэта трэба. Мабыць, вялікая Амерыка жыць не можа без ведаў пра розніцу беларускіх сінонімаў… Ня выключана, мусібыць, знаць, здэцца, відочна, мо, мо і, бадай, бадай што, здаецца, відавочна, відаць, няйнакш, няйначай, напэўна, пэўна, мажліва, магчыма, можа быць, мога быць, можа, мусіць, ябаць, мабыць, малаціць…”