December 31st, 2010

07kiepka

(no subject)

Планы на 2011 год:


1. Пісаць і дапрацоўваць кнігі: “Невялікае пра вялікіх”, “Хайку”, “Танка пра каханне”, “Грэгерыіі”, “сУчаснікі”, “Настаўнікі і таварышы”, “Занатоўкі мастака”, “Казкі пра дарослых”; а яшчэ падрыхтаваць і выдаць кнігу “Занатоўкі”;
2. Маляваць на паперы і пісаць карціны на палатне, а таксама выстаўляць іх у галерэях;
3. Супрацоўнічаць з кнігагандлёвымі структурамі “Харвест” і “АСТ”;
4. Супрацоўнічаць з часопісамі “Полымя”, “Маладосць”, “Монолог” і газетай “Звязда” ды тыднёвікам “ЛіМ”;
5. Вывучаць спадчыну Максіма Танка, Генрыха Бёля і Рамона Гомеса дэ ла Серны;
6. Уручыць прэмію “Залатая літара – 2011” за лепшую, на мой густ, беларускую кнігу;
7. З’ездзіць у Барселону, Вільню і Маскву;
8. Перакладаць лірыку Мізгуліна і рыхтаваць кнігу з перакладаў.
9. Ахоўваць блізкіх;
10. Выказваць удзячнасць людзям, якія мне дапамаглі і дапамагаюць;
11. Працаваць у Жывым Часопісе…
07kiepka

(no subject)

Летняя вада

Прыбег з халоднага парку. Шчокі гараць. У грудзёх марознае паветра стаіць. Самы час залезці пад сугрэўны душ. Вады гарачай няма. Адна прахалодная, мы такую ў сваім мястэчку называлі – летняя вада. Снежань, апошні дзень года, мароз, а я мыюся летняй вадою, не гарачай і ледзяной, як звычайна, а летняй. Мне робіцца добра, бо вада летняя, і такое адчуванне, нібыта ўсё кепскае, што надарылася ў гэтым цяжкім годзе ўжо далёка-далёка, а ў маім парку настала летета, і ў ім цяпло, і ў ім сонечна.
07kiepka

З Новым 2011 годам!

109.00 КБ

Вова Адамчык са свайго далёка-далёкага 1963
віншуе Вас з надыходам новага 2011 годам.
Да віншаванняў далучаецца і ваш Адам Глобус.

Год 2010 быў цяжкі, таму і Вова маркотны,
але ён спадзяецца на светлыя часы...