December 29th, 2010

07kiepka

(no subject)

Жоўты чамадан і анёл

У аэрапорце, калі прылятаеш, пачынаеш мітусіцца. Хутчэй бы дамоў. Чужына абрыдла. Дарога надакучыла. Хапаеш з чорнай гумовай стужкі свой жоўты чамадан і бяжыш на таксоўку. Краем вока ты заўважыў, што чамадан пашарпалі. Ты нават пасылаеш праклён у бок аэрапортных грузчыкаў. Заходзіш дамоў. Адчыняеш чамадан і бачыш: ён – чужы. Больш за ўсё шкада падарункаў. Ты ж так доўга выбіраў бутэлечку дарагога віна. Дзесяць разоў схадзіў у сувенірную краму, пакуль не набыў анёла і званочак. Тут нейкія цукеркі з лікёрамі, нейкі каньяк у нязручнай брыдкай пузатай бутэльцы! Ты зачыняеш чужы, рыхтык твой, дарагі скураны чамадан. Выклікаеш таксоўку і едзеш у аэрапорт. Твой чамадан цябе дачакаўся. Падарункі на месцы. Бутэлька віна, шкляны званочак… Анёл? Анёла няма! Маленечкі, залатагаловы, драўляны анёл прапаў. Можна распачаць скандал, а можна… Ты едзеш дамоў, глядзіш праз вакно таксоўкі на зімовы горад і бачыш на заснежанай райскай яблыні свайго залатагаловага анёла.
07kiepka

дакумент Новая Вільня 1994 год

133.07 КБ
Новая Вільня, 1994 год. Мы тут усе маладыя. Мы сядзім у Тані Сапач на кухні. Мы яшчэ ня ведаем, што ўсе патрапім у аўтакатастрофы. Мы - Таня Сапач, я, мая жонка Алена, Сяргей Дубавец і Адэля - дачка Тацяны ды Сяргея, якая нас фатаграфуе. Мы яшчэ патрапім ў аўтакатастрофы і застанемся жыць, а Таня загіне 27.12.2010...