December 27th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Лісты да сяброў і да ворагаў

Дурань піша ліст да ворага. Разумны чалавек дасылае допісы сябрам ды таварышам. Ідыёты з ідыёткамі накіроўваюць слязлівыя і саплівыя пісьмы да ворага. Яны спадзяюцца, што вораг – дурыла, і, прачытаўшы іх ілжывыя пісьмы, ён зробіць нешта патрэбнае і карыснае не для сябе, а для іх. Свет поўніцца маразматычнымы спадзевамі на чужое глупства. Лісты варта пісаць толькі тым, хто цябе разумее і любіць. У самым скрайнім выпадку можна напісаць адзін ліст да таго, каго любіш ты.