December 25th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Норвід і “прыгажосць”

Характарыстыка “прыгожы” ў праўдзівым мастакоўскім асяродзі забароненая. Сказаць на чалавека, з’яву або рэч, што яна прыгожая, значыць занізіць яе і апошліць, далучыць да прымітыўных каштоўнасцяў. Таму мастакі і табуявалі слова “прыгожы”, дадаўшы яго да плоймы пошасных мацюкоў. Але мацюк таму і мацюк, што выразны і звяртае на сябе ўвагу. Бачу ў Цыпрыяна Норвіда: “Што ты ведаеш аб прыгажосці?/ Яна з’яўляецца формай любові…” Так. Сапраўды прыгажосць з’яўляецца і формай любові, і формай кахання. А яшчэ мы цудоўна ведаем, што любоў сляпая, і мы скажона бачым аб’екты свайго захаплення. Нават Норвід не рэабілітаваў характарыстыку “прыгожы”, але ён у сваім намаганні быў значна лепшы за шматлікіх астатніх.

P. S.

Каб я шанаваў трасянку, дык ганарыўся б сваім прыдуманым слоўцам "прыгажэсць". Але не люблю я трасянку і трясянковых паэтаў, як і тых не люблю, хто кажа "прыгожа".
07kiepka

(no subject)

46.65 КБ

Адам Глобус "Парфум, вада і віно" 2008 год. Палатно, акрыл 300х400 мм.

Карціна доўгі час вісела ў кнігарні Ігара Логвінава,
а цяперака перайшла ў збор жывапісу да Зміцера Вайцюшкевіча.