December 20th, 2010

07kiepka

(no subject)

Таварыш і “Жыве…”

На Плошчы халодна. Народу шмат, але знаёмых твараў мала. Можа яно і добра, што на Плошчу выйшлі новыя людзі. На лёдзе стаіць мой таварыш. Раней мы ў такіх абставінах бралі па сотцы гарэлкі. Мы пілі ледзяную гарэлку і такім чынам грэліся. Цяпер ён кажа: “Калі крычаць разам з усімі “Жыве!”, робіцца цяплей!” Мы крычым “Жыве!”, і робіцца цяплей, горача робіцца…