December 18th, 2010

07kiepka

(no subject)

z Стральцоў і Маякоўскі

Аднойчы ў заснежаных і абледзянелых Карлавых Варах, стоячы каля ганарыстага бюста вялікага немца Гётэ, я згадаў верш беларуса Стральцова, які напісаў, што цвічок ва ўласным боце важней за вершы Гётэ. Мне вельмі падабаўся вобраз цвічка ў боце, і я высока цаніў адкрыццё постмадэрніста Стральцова. Але постмадэрністы таму і пост, што часцяком выкарыстоўваюць адкрыцці мадэрністаў. Адкрыццё зрабіў Маякоўскі ў паэме “Воблака ў портках”, калі апісваў доктара Фаўста з магутным Мефістофелям, якія феерычна і ракетна слізгацяць па нябесным паркеце. Маякоўскі сказаў, што “цвік у мяне ў боце/ жахлівейшы, чым фантазія ў Гётэ”. Зрэшты, не так і важна хто, што і калі сказаў, як важна тое, каб на тваіх нагах быў зручны абутак.
07kiepka

(no subject)

165.78 КБ


Знаёмства з амстэрдамкаю

Пазнаёміўся з журналістачкамі. На праспекце Незалежнасці і на Плошчы іх цяперака шмат. Прыстрэльваюць камеры. Прыладжваюць ды падладжваюць мікрафоны. Рыхтуюцца да заўтрашніх выбараў і паслявыбарных акцый. Адна з журналістачак была з Галандыі. Ад яе і даведаўся пра кепскую навіну. У маім любімым Амстэрдаме больш няма вітрын з прастытуткамі ды прастытутамі. А ў новым годзе Амстэрдам спыніць продаж марыхуаны ў кавярнях. Куды коціцца вольны свет? Канфармісты наступаюць! На ўсялякі выпадак я спытаў у дзяўчат... Калі галандцы будуць перавыбіраць каралеву? Ня ведаюць! Нават ня чулі, каб нехта збіраўся яе перавыбіраць...